Перайсці да зместу

Пракосы напамяць (1932)/Пракосы напамяць/Разьвітаньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На станцыю Разьвітаньне
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
Расказ старога партызана

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАЗЬВІТАНЬНЕ

„Как пошли наши ребята
В Красной гвардии служить“…Ал. Блок

Не глядзелі штату. Трэба? Працавалі.
Досьвіту хадзілі рэзаць траўны шоўк.
Што-ж, бывайце, хлопцы,
Час, і нам прыпала…
Бараніць краіну наш чарод прышоў.

Ты будуй, таварыш,
Падавайце цэглу…
Разьвінайце песень будаўнічы рой,
Каб прарыву пляма ганьбою ня легла,
Ты будуй, таварыш, моцна стой!

Не здавалі ў працы,
Не здамо і ў бойцы,
Вартаю няўтомнай станем на мяжы.
Запявайце песьню, звоны-калаколцы,
Не „айчыне“ едзем, не цару служыць.

Па мяжы вандруе, точыць вораг іклы,
Злыбедаю сякне чортава гайня…
Толькі кам ня нова,
Да такога звыклі,
На выпадак маем стрэльбу і каня.

Налівайся песьня ў баявой калёне, —
Гайда ты, дзевяты,
Дапрызыўны год, —
На плячы вінтоўка, па бакох патроны,
Першую каманду падае камрот.

Ня сумуйце, хлопцы,
На старой балоне.
Перадайце любай ад байца прывет…
Не за мора-ж едам…
Стаць на абарону
Недарма нас кліча Рэвваенсавет!

Менск, 25-VIII—31 г.