Рады для эмігрантоў (1912)/Рады для эмігрантоў/III
← II. Агульные рады і перэсьцярогі | III. Прыезд у Амэрыку. Першые крокі Публіцыстыка Аўтар: Юзаф Акаловіч 1912 год |
Цэны за праезд на Амэрыканскіх чыгунках → |
III.
Прыезд у Амэрыку. Першые крокі.
Кожны эмігрант, каторы прыежджае у Паўночную Амэрыку, пакуль дастане пазваленьне высесць на берэг, павінен прайсці розные формальнасьці. Парадкі гэтых фармальнасьцей часта перэменяюцца. Цяпер там вось гэткіе парадкі:
Бывае так, што іміграційные[1] чыноўнікі, ад каторых залежыць пусьціць ці не пусьціць імігранта на берэг, кіруюцца не законамі, якіе выдало амэрыканскае правіцельство для эмігрантоў, а проста сваім здумам і з гэтай прычыны, часам так здараецца, што не пускаюць на берэг нават зусім. годнаго эмігранта. Дзетя гэтаго, эмігрант ніколі ня можэ мець пэўнасьці, што паехаўшы у Амэрыку ня вернецца назад страціўшы шмат часу і грошы на дарогу.
Як ужо усе агледзіны скончыліся памысна і ужо на пагранічнай каморы зрабілі рэвізію рэчэй, эмігрант дастае пазваленьне высесьці на берэг. Калі ён не астаецца у тым горадзе, дзе быў порт карабельны, а думае ехаць далей, тады празначэные да гэтаго іміграційные чыноўнікі адводзяць яго на вагзал, дзе памагаюць купіць яму білет да таго мейсца куды ён едзе, паказываюць поезд, у каторы трэба садзіцца. Трэба ім наказаць толькі адрэс, акуратна напісаны, сваіх сваякоў, ці знаемых, да каторых едзе, (гэткі адрэс трэба мець пры сабе канечна) а тады можна быць блізка што пэўным, што не зблудзіўшы даедзе на мейсцо.
Калі-б. каторы з эмігрантоўу наткнуўся на якіе труднасьці і перашкоды пры высадцы на берэг у Амэрыцы, то павінен звярнуцца аб помач да камісара катораго небудзь таварыства, што апекуецца над эмігрантамі у Амэрыцы. Камісары гэтых таварыств бываюць заўсёды пры высадцы эмігрантоў на берэг і уселякіе рады і помач даюць безплатна. Для украінцоў (як у нас кажуць хахлоў) есць у Ноу-Іорку «Рускы народны Дом» (New-Iork City 3-d Ave 56, дзе рэдакція газэты «Рускы Галос»), туды добра звертацца і беларусам, бо там мову нашу добра разумеюць. Для каталікоў усіх націй у тым ліку для Украінцоў і Беларусоў ёсць у Бальціморэ «Каталіцкі Эмігранцкі Дом». Адрэс гэткі: Immigrants and Sailor Protektive association 1635 Cuba Street, Locus Paint, Baltimore MD., U. S. of America. Чыноўніка (камісара гэтаго таварыства легка пазнаць) па тым, што у яго на грудзёх белы крыж і яны бываюць пры выходзе эмігрантоў на берэг ва ўсіх портах. Для палякоў ёсць: Związek narodowy Polski, катораго камісары, гэтак сама, бываюць ва ўсіх портах Амэрыкі. Дом эмігранцкі Польскай Народнай Суполкі аткрыт у Ноў-Іорку (адрэс: 2-nd Avenue N-r. 180); камісарам там цяпер п. Прус. У Бостоне камісарам Польскай Народнай Суполкі цяпер п. Ромашкевіч (адрэс: 115, Salem Street, Boston, Mass). У Бальціморе п. В. Урбанскі (адрэс: 419, S. Bond-Street, Baltimore, Md.).
Літвіны павінны зьвярнуцца за радай у Ноў-Іорку да п. Мікалаюна, адрэс: P. O. BOX 62, Nev-Jork City U. S. of America.
Па раду дзе і як шукаць працы, а такжэ і ўселякіе іншые рады можна звертацца такжэ да інформацыйнаго бюро Польскай народнай Суполкі у Чыкаго. Адрэс гэткі: Polish National Alliance, 102—104, W. Dividision Street, Chicago, III.
Помач са стараны Камісароў можэ быць асобенна карыснай для тых эмігрантоў, каторые дзеля недахваткі грошы, або сваякоў і знаёмых у глыбі Амэрыканскай старонкі, астаюцца у прыморскім, партовым горадзе, каб тут шукаць працы. На гэткіх людзей цікуюць розные круцялі і ашуканцы, разстаўляючы на іх хітра надуманые сеткі. Перш за ўсе ёсць іх шмат паміж фактарамі. С паміж іх іншые маюць нават добра выглядаючые з верху „канторы працы“, або „otisy“. Гэткіе канторы лепей за усе абмінуць, а прынамсі маючы з імі інтэрэс які, трэба быць вельмі асьцярожным. Дзякуючы гэтым канторам не адзін ужо прыездны чэлавек запрадаўся у акуратную няволю плянтатарам у Палуднёвые Штаты, або іншым купцом „белых нявольнікоў“.
Гэтак сама ніколі эмігрант не павінен падпісываць кантракту напісанаю толькі у англіцкай мове, пакуль нехта, каму саусім можна верыць, не перекладзе на мову, якую эмігрант добра разумее. Гэткі англіцкі кантракт, гэто бывае пастка для лацьваверных людзей. Падпісываючы кантракт, бывае працаўнік цешыцца, што знайшоў сабе добры заработак, а таго і не прачувае, што гэткім парадкам прысудзіў сябе на дармовую працу у страшэнна благіх варунках і ў поўную залежнасьць ад гаспадара і прыганятых.
У Ноў-Іорку ёсць такжэ правіцельственнае бюро (канцэлярія) дзе даюць ведамасьці для эмігрантоў, каторые хочуць купіць зямлю, албо працаваць на зямлі. Адрэс гэтаго бюра гэткі: «Information Bransch, United States Inigration Service, 17. Pearl, Nev York City», (што значыць па беларуску: Бюро інфомаційнае Службы іміграцкай правіцельства Злучэных Штатоў, вуліца Пэарль 17, горад Ноў-Іорк). Але гэтое бюро мае не шмат заказоў на людзкіе рукі ад фабрыкантоў і гаспадароў капалень, дык працоўнікоу сколькі можэ стараецца, скіраваць да працы на зямлі. Усе ведамасьці гэтае бюро дае дармо.
- ↑ Эмігрантамі называюсь тых, што выежджаюць у чужы край; Імірантамі называюць тых, што прыежджаюць у Амэрыку.