Перайсці да зместу

Рады для эмігрантоў (1912)/Рады для эмігрантоў/I

З пляцоўкі Вікікрыніцы
I. Агульные рады і перэсьцярогі
Публіцыстыка
Аўтар: Юзаф Акаловіч
1912 год
II. Рыхтаваньнеся у дарогу. Выезд і дарога

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Рады для эмігрантоу,

которые едуць у Амэрыку.


I.

Агульные рады і перэсьцярогі.

Хто маніцца ехаць за морэ, шукаючы заработку, або думаючы сесьці там на гаспадарку, павінен перш-наперш добра падумаць, ці варта яму пакідаць свой родны край і шукаць шчасьця у далёкай старонцы, сярод чужых людзей. Гэткая: падарожа, гэта ешчэ важнейшы крок, чым выезд на заработак у каторы с чужих краёў Эуропы. Наражае яна на вялікі кошт і калі не удасцца, то нехват грошы змушае часам астацца на заўсёды у чужой старонцы. Лягчэй распрадацца, або запазычыцца і паехаць „за морэ“ чым вярнуцца адтуль здоровым і з заашчаджэнымі грашамі.

Ехаць за морэ не павінен ніхто с тых, хто мае у сваей старонцы кавалак зямлі, або іншы які пэуны за­работак. Не павінен так сама у заморскую падарожу выбірацца і той, хто баіцца цяжкой працы і хацеубы мець легкі кусок хлеба. За морэм можна дайсці да чагось толькі пры вельмі цяжкой працы. Кожны грош які там аткладаецца купляецца толькі вялікай працай, хрэсьціцца крывавым потам.

Ня трэба верыць у гутаркі агентоу, каторые хваляць заморскіе парадкі. Бо усе нагаворы з іхняй стараны — гэто іх заработак. Агенту тое ня рупіць, якая доля спаткае эмігранта, а увесь клопат яго у тым, каб намечэнаго чэлавека спакусіць да выезду на караблёх таго товарыства с каторым ён у згаворы і каторае яму плаціць ад „галавы“.

Эмігранцкіх агентоу можна раздзяліць на двое: яўных (тутэйшых і загранічных) і тайных. Яуны агент тутэйшы, вядзе кантору, на каторую мае пазваленьне ад уласьці, над ім мае дазор правіцельство, звязываюць яго розные правіцельственные распарадженьня. Білеты на параходы прадае яўна у сваей канторы, каторая мае вывеску. Ужо хаця-бы, дзеля таго, што правіцельство можэ закрыць яго кантору, такі агент найчасьцей высьцерэгаецца ашуканства і асьцярожэн пры выбары сабе памочнікоў і так званых, „наганятых“. Шмат больш небеспекі звязывацца з загранічнымі агентамі, каторые маюць свае канторы у прыморскіх местах, дзе ёсць карабельные прыстанішчы. За тымі агентамі тутэйшая ўласць дагледаць ня можэ, і нашы ўласьці саўсім нічога ня могуць зрабіць нават тады, каліб выявілося якое вялікае ашуканство, з другога боку гэтые загранічные агенціі вядуць шырокую агітацію у нашым краю на выезд у Амэрыку. Агітацію гэту яны вядуць двумя способамі: 1) разсылаючы розные адозвы, кніжэчкі і лісткі 2) пры помачы нанятых да гэтаго людзей („наганятых“)

Тайные агенты, гэта знача тые „наганятые“, бываюць уселякіе людзі, пачаўшы ад звычайных мястэчковых жыдкоў, а скончыўшы на асобах, па каторых ніхто-б гэтаго не спадзеваўся. Перад тымі што выяўляюць ахвоту ехаць, яны удаюць часьцей за ўсё людзей пастаронных, каторые намаўляюць толькі праз жычлівасць. Праз „добрае сэрцэ“ намаўляюць яны ў падарожу, праз „добрае сэрцэ“ памагаюць выехаць, на пагляд робяць яны ўсё — праз „добрае сэрцэ“ толькі. Білетоў на параходы зазвычай самі не прадаюць, агранічываюцца толькі факторствам, перасылкай задаткоў на білеты і аб‘ясьняючы, куда і як трэба ехаць. Іншые з іх служаць у зацьверджэных тутэйшых агенціях, большая-ж частка працуе для загранічных агенцій. Чым каторае таварыство параходоў мае горшые караблі і дзеля гэтаго менш мае па дарожных, тым большае «факторнае» плаціць „наганятым“. Дык тайные агенты больш за ўсё маюць згавор з найгоршымі перавознымі таварыствамі, каторым не удалося дастаць пазваленьня ад правіцельства на адкрываньне яўных кантор у нашым краю. Ашуківаюць гэты агенты эмігрантоў глаўным чынам беручы вялікіе грошы за праезд, або марочучы іх небывалымі абецанкамі. Яны зазвычай так лоўкі і так спрытна робяць, што заўсёды здолеюць выкруціцца ад ўласьці і безкарна звадзіць людзей.

Тайным агентам ня толькі ня треба верыць, але трэба іх выкарэніваць. Яны, гэто найбольшае нешчасьце нашай эміграціі і хто гэта нешчасьце стараецца перэмагаць, той мае заслугу перад усім грамадзянствам. Кожэн, хто ведае аб круцельствах тайных агентоу і іхняй агітаціі на эміграцію, павінен без гадкі паведаміць аб гэтым уласьці і памагчы рабіць сьледзтво.

Адначэ ня толькі нагаворы агентоў заахвочываюць да выезду за морэ нераз такіх людзей, каторые у сваім уласным інтэрэсе, лепейбы зрабілі астаючыся у родным краю. Не малую маюць тут вагу расказы „бывальцоу“ і „замор­скіе пісьмы“.

Безмала у кожнай воласьці можна спаткаць селян, ка­торые былі ужо у Амэрыцы і любяць дзівы расказываць аб тым, што бачылі за морэм. Гэтым расказам не заўсёды можна верыць. Гэткі „бывалец“ не заусёды патрапіць даць добрую раду, бо часта-густа сам не шмат чаго ведае а з другога боку лішне мала мае асьветы каб с таго, што сам бачыў і прайшоў, выснаваць навуку для другіх, Гэтак сама ня можна лішне верыць і пісьмам, каторые прысылаюць з за мора ад пераехаўщых туды „кумоў“, або знаёмых, дзеля дзвюх прычын: раз дзеля таго, што іх часта дыктуюць, або і проста падрабляюць розные агенты заморскіх каланістоў, тые што шукаюць дзешэвых рук да працы, або і агенты загранічных карабельных таварыствоў, а ешчэ і дзеля таго, калі-б гэтые пісьмы не былі фальшыванымі, то тые, каторые іх пішуць, самі не раз глядзяць не глыбока на тамтэйшые варункі: хваляць іх, калі ім самім добра павялося, ганяць-жэ, калі ім самім дрэнна вядзецца. Ведама у кожнай старонцы, не вылучаючы нашай, ёсць людзі такіе, каторые многа зарабляюць, а нават багацеюць, побоч с тымі, каторые дармо шукаюць работы і вечна гаруюць.

Кожнаму хто наважыўся паехаць за морэ самі сабой навязываюцца гэткіе тры пытаньня: і) куды ехаць? 2) калі ехаць? з) якой дарогай даехаць?

Атказ на гэтые пытаньня не саўсім лёгкі. Першае пытаньне, куды ехаць, найлягчэй развяжэ той, хто ужо мае за морэм суседоў, ці сваякоў, або добрых сяброў сваіх; ніхай, у гэткім прыпадку найперш напішэ да іх, ніхай парадзіцца у іх і запэўніць сабе іхнюю помач і жычлівую апеку, каторая вельмі патрэбна пры першых кронах, на чужой зямлі сярод чужых людзей. Выезд за морэ, гэто рызыка для кожнаго, найменш-же рызыкуюць тые, што едуць да сваіх свая­коў, родзічоў, або сяброў, перш спісаўшыся з імі і маючы акуратные іхніе адрэсы.

У іншых прыпадках можна толькі агульна сказаць, што для эмігрантоў, каторые патрапяць цяжка працаваць рукамі, маюць многа сілы і здароўя і каторые хочуць па нейкім часе вярнуцца дамоў, найлепей падходзяць цяпер Злучэные Штаты Паўночнай Амэрыкі. для тых-жэ каторые пастанавілі перэсяліцца, каб сесьці на зямлю, як каланісты, найбольш прыгодные варункі мае правінція бразылійская Парана, або Штат Віцкорсін (Wickorsin) у Паўночнай Амэрыцы. Восеньню можна ехаць у Аргентыну на жніўные заработкі каторые там бываюць ад дзекабра да апрэля нов. ст.

Само сабой, што бываюць і іншые прыпадкі; можна да гэтаго дадаць ешчэ, што у Злучэных Штатах найцяжэй знайсьці работу у глаўным партовым месьце Новым-Ёрку, і хто выбіраецца у тую старану, павінен мець у запасе грошы, на далейшую дарогу у глыб старонкі.

Па больш падробные ведамасьці аб гэтым найлепей звертацца да Таварыства Апекі над Эмігрантамі у Вільню Казанская, 3. У пісьме, да катораго трэба прылажыць марку на атказ за 7 кап., трэба адразу напісаць свае годы, прафэсію (чым займаецца), рэлігію, прычыны, каторые змушаюць да выезду і на агул усе падрабніцы, каторые могуць Таварыству аблегчыць даць атказ на пытаньне таго, хто пытае „куды ехаць?“ Можэ быць, што Таварыство не заўсёды патрапіць на гэта пытаньне даць акуратны атказ, але усё-ж ткі пастараецца парадзіць павэдле найлепшай сваей волі і веды, апіраючыся на самые апошніе звесткі, якіе мае і стасоўна да патрэб таго, хто пытае.

Ніколі не павінен ніводзін эмігрант выежджаць у тые старонкі, у каторые шырэйшаго эмігранцкаго руху ніколі не бывало, як напрыклад да Азіі, Афрыкі, Гонолюлю і на інш. астравы, бо у такой старане, пасярод саўсім чужых людзей, не маючы жывой душы жычлівай, да каторай мог-бы як да свайго, звярнуцца у большай якой бядзе, чэлавек марна згіне. Хто даўся угаварыць сябе да гэтаго нейкаму агенту, або апісаньню якой кніжкі, той ашалеў хіба, бо прыгаварывае сябе на блізка што пэўную няволю, або сьмерць ад благога паветра, ці непасільных варункоў працы і безміласэрнаго здзірства. Перад выездам да некаторых заморскіх старонак трэба сколькі мага перэсьцерэгаць усіх, агентоў-жэ, каторые намаўляюць людзей на гэта, выкарэніваць як найгоршых шкоднікоў, бо праўдзівых гандляроў людзьмі.

Пытаньня калі ехаць? стаіць у цесным звязку с пер­шым пытаньнем і знаходзіць атказ залежна ад таго, куды і чаго едзе хто за морэ. Калі нехта мае ужо намечэную мэту падарожы, то ўсё-ж такі павінен ешчэ мець пэўнасьць ці німа там якраз цяпер забастовак у тым промысьле, у каторым хочэ шукаць сабе работы, ці німа там якой пошэсці, ці не кіпіць рэволюція і т. д., бо усе гэты і гэтаму падобные варункі павінны задзержаць эмігранта ад падарожы і адлажыць яе да лепшаго часу. Над гэтым трэба падумаць ешчэ перад выбарамі у дарогу і перад тым як купляць білет на праезд. Рады аб гэтым дае Тав. Апекі над Эмігрантамі. Хто ужо купіў білет на параход і дастаў паведамленьне аб дні, калі трэба выежджаць, то гэтаго, паведамленьня і дня выезду павінен вельмі пільнавацца, каб не спазьніцца на па­раход і не наразіцца на вялікіе страты. Лепей зробіць, выежджаючы са сваей вёскі на які дзень раней, чым на гадзіну запозна.

Астаецца ешчэ пытаньне: якой дарогай ехаць? На гэтае пытаньне розные агенты маюць заўсёды гатовы атказ, найбольш хваляць тое таварыство, у якога служаць, дзівы расказываюць аб вялікіх выгодах, панскіх харчах і вялікай шпаркасьці караблёў гэтаго Таварыства, ня сушачы сябе галавы тым, як на гэткіх казках выйдуць лацьваверные падарожнікі. Таварыство Апекі над Эмігрантамі можэ даць уселякіе, найбольш пэўные рады і ведамасьці, каторые дастае заўсёды ад людзей, верыгодных, каторым поручэна даведывацца на мейсцу аб варунках і не адкладаючы поведамляць Таварыство.

Эмігрантоў эўропэйскіх перавозяць за морэ караблі з розных портоў, с каторых глаўные: Лібава у Расеі, Гамбург і Брэма у Немеччыне, Антвэрпія у Бэльгіі, Роттэрдам у Голляндіі. С кожнаго з гэтых портоў адходзянь розные ка­раблі: старэйшые і навейшые, большые і меншые, лепшые і горшые. Такога параходнаго Таварыства, каторае мело-бы адно толькі вялікіе, новые, шпаркіе і выгодна устроеные караблі німа.

Пры тым на найлепшым караблі падарожа для эмі­грантоў можэ здарыцца непамыснай, калі (мінаючы ужо па­году, каторая вялікую пры гэтым іграе ролю) трапіцца на ім не акуратны камісар, каторы будзе акрадаць пасажэроў на харчах, благі кухар, або благая буянская залога (матросы). Гэта ужо такіе рэчы, каторые часам пры найболь­шым стараньні цяжка абмінуць. Наагул можна сказаць, што падарожа на караблі III класам заўсёды бывае непрыятнай.

З другога боку для эмігранта мае вялікую вагу такжэ і кошт дарогі, цэна білету па чугунцы і білет на карабель. Не адзін хацеўбы ехаць і даўжэй і горэй, абы толь­кі як найдзешавей. Тымчасам цэны карабельных білетоў у параходных таварыств заўсёды зменяюцца: сягоньня дзешавейшые мае тое, а заўтра другое таварыство. Цэна за праезд меняецца між іншым залежна ад пары году, конкурэнціі параходных таварыств і руху эміграційнаго.

Кажэм тут аб усім, каб выказаць чаму даючы гэтые рады ня можэм сказаць цэн білетоў на параходы з розных портоў у Паўночную і Паўднёвую Амэрыку і чаму ня мо­жэм наказаць порту, с катораго падарожа усё роўна з якой мэтай лічылі-бы мы для кожнаго падарожнаго за найвыгаднейшую.

Шмат хто атрымлівае карабельные білеты ад сваіх сваякоў, або знаёмых з Амэрыкі (так званые па англіцку „prepaids“). Ведама тые могуць думаць толькі аб чугунцы каторай маюць даехаць „да вады“, бо у тым білеце, каторы дасталі, ёсць ужо акуратна адзначэны порт і параходнае таварыство. Гэткіе, прысланые з Амэрыкі, білеты годны толькі на праезд морэм. Калі высылаючы яго сваяк пішэ, што заплаціў такжэ і за падарожу чучункай з дому да мора, то тады трэба ждаць на грошы на білет ад найбліжэйшай станціі да партоваго места. Грошы тые прышле у закрытым пісьме, або пераводам параходная агенція. Трапляецца і так, што дастаўшы тые грошы эмігрант забываецца аб тым, на што яны празначэны і распусьціць іх думаючы, што ужо за цэлую дарогу заплачэна, а посьле дабіваецца у касіера на станціі, каб выдаў білет, паказываючы яму сваю „шыфкарту“, каторы розумеецца білету выдаць ня можэ. Дык калі хто дастаў параходны білет з Амэрыкі, то ён павінен акуратна разабраць тое пісьмо, што прыйшло разам, каб адразу ведаць, ні той хто высылае заплаціў толькі за пераезд морэм, ці за усю дарогу. У гэтым апошнім прыпадку павінен ждаць ешчэ грошы на білет па чучунцы, а каліб грошы не прыходзілі, то звярнуцца з запытаньнем аб гэтым да параходнаго таварыства (або да агенціі) паказанай на „шыфкарці“. Калі ня ведае, кудой мае ехаць па чугунцы, ніхай папросіць, чыноўніка на чугунцы, каб выясніў, ці ніхай сам напішэ да Тав. Апекі над Эмігрантамі у Вар­шаву, або у Вільню, прыкладаючы марку пачтовую на атказ.