Перайсці да зместу

Радасны будзень (1935)/VI/Ты чорная, як смоль, як вугаль

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сякуць падкованыя коні Ты чорная, як смоль, як вугаль
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
Я доўга і упарта марыў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ты чорная, як смоль, як вугаль,
Ты светлая, як сон, як май.
Калі хлапца не возьме зруга,
Ты на гарэлку запрашай.

Суцішанасць даўнейшай спробе
Напоўніць чаркі да краёў…
Я жыць пачну ў тваёй спадобе,
Ты — жумрыць пачуццё маё.

Ў цябе, маёй спрадвечнай любы, —
Прысватанага шчасця век,
Дзявочых сакраментаў кубел
І роднай нэндзы чалавек.

На весніцах і лад і рыпе,
І ты, як гаспадыня, тут…
А толькі ён са мной не вып‘е,
Не рассупоніць губ хамут.

Няпэўных мар сатлее стопак,
Я гонар хатні прысалю…
Я паспытаю бульбу з кропам
І сок вішнёвы пахвалю.

Нуду, як зганьбеную славу,
Падхопіць за акном ярчук.
Ты пусціш жарт па зместу справы,
Без зместу я зарагачу.