Перайсці да зместу

Радасны будзень (1935)/III/Пры дарозе, дзе жоўтыя травы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Надышлі крылатыя дні Пры дарозе, дзе жоўтыя травы
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
Штандар чырвоны, штандар чырвоны

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пры дарозе, дзе жоўтыя травы
Павуценнем акрыты і пылам,
На касцях сваёй зрынутай славы
Памірае варожая сіла.

Пры даліне за дальняю рысай
І лясоў і балот вершаваных, —
Месяц топчыцца біскупам лысым,
І палошчацца рызы ў туманах.

Добры ветрык, сукаючы кужаль,
Вывучае вякоў альфабэту,
Каб аславіць, чытаючы дужа,
Раніцовыя вершы паэта.

Дрэва мудрасці вечнае ў слове
Не гніе пад пяском і вадою…
Напішу я такую аповесць,
Хай сівой абрасту барадою.

На зямлю, на былую чужыну,
Упаду хай расчуленым дзедам, —
Каб пайсці ў залатую краіну
Вандраваць неправедзеным следам.

1927 г.