Перайсці да зместу

Радасны будзень (1935)/II/Лічыць я часта прызвычаен

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я твар радзімы пазнаю Лічыць я часта прызвычаен
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
Гарманіст

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лічыць я часта прызвычаен
Вятроў учорашніх сляды,
І срэбным повадам ад гаю
Пераганяць ў балота дым.

Пакорны цмянай мне прычыне,
Я часта рыфмаю грашу.
І верш нябачанай дзяўчыне,
Як самай блізкай, напішу.

Але, як громам ноч ударыць
І дужкі чорныя брывей
Збіраюцца драпежнай хмарай
Прабегчы шротам па траве;

Калі праз нетры, праз дарогі
Бягуць і плачуць ручаі —
Замкамі ляскаюць астрогі,
Галосяць скутыя краі;

Калі на родным целе раны, —
Супроць разбойніцкай рукі
Малюся з шчыраю пашанай
На кулямёты і штыкі.

1928 г.