Перайсці да зместу

Радасны будзень (1935)/I/Завінуўся на выгодзе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ручаі ў адталай глебе Завінуўся на выгодзе
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
Я праменным дажджом, залатым вадаспадам

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Завінуўся на выгодзе
І шуміць зялёны сад.
Болей цвету ў гэтым годзе,
Ў гэтым годзе сонца шмат.

На пялёсткаў россып белы
Жар пяшчот кладзе яно…
Дбалі бронзавыя целы
Пра адборнае зярно.

Гаманіла з плугам глеба,
Каб разгон рабоце даць.
Каб засеяць болей хлеба, —
Не спазніцца, не адстаць.

Гінуў сон ў людскім палоне,
Завіхаліся двары…
Моцных ног не гнулі коні,
І гудзелі трактары.

Скібы будучыні ўзнятай,
Ў даль бязмежжам вы ляглі…
Новы штурмаваў араты
Векавы прасцяг зямлі.

Хцівых рук знішчаў араву.
Нёс наперад з года ў год —
Распрыгоненае права
Распрыгонены народ.

І ўзышло буйное зерне…
Сіняя густая рунь!..
Гэту шыр любіць бязмерней
Я іду з жыццём угрунь.