Пятру Х-лю
Выгляд
Пятру Х-лю Аўтар: Алесь Мілюць 1936 Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 322 |
Прымі, мой добры слаўны дружа,
Радзімы сцяг.
Каб мог ты з ім на раздарожжы
Знайсці свой шлях...
Каб між чужых блукацца кінуў —
Сваіх спазнаў...
І за народны здзек і кпіны
Каб пастаяў.
Каб роднай мовай не пагардзіў,
Каб шанаваў...
Братам лапцюжным каб не здрадзіў,
Каб не прадаў...
Каб даў адпор усёй пакусе,
Каб гартаваў...
І каб за волю Беларусі
Жыццё аддаў...
20 снежня 1936 г.
Скорычы