Перайсці да зместу

Пялёсткі (1926)/Шастаньне дубоў/Зялёны месяц

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Эх ты, поле Зялёны месяц
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1926 год
Пеў пякучыя песьні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зялёны месяц над ракой…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Зялёны месяц над ракой
Ўстае ў крыштальных пералівах,
І ночка сінім васільком
Схіліла твар свой сіратлівы.

Ой, ночка!.. ночка!.. над вакном
Рабіна блешча пазалотай
І устаюць жаданьні зноў
Пайсьці за рэчку, на балота.

Пайсьці і песьняй маладой
Зноў ажывіць жыцьцё дубровы,
Што гольля нізка над вадой
Схіліла ў полымі ружовым.

І дзе вясны жыцьцё цьвіло,
Дзе вецер песьні пеў ля рэчкі,
Яна разгонам шчырых слоў
Мяне прымусіла укленчыць.

Ой, месяц… месяц над ракой
Ўстае, сьмяецца, б‘е паклоны.
І ночка сінім васільком
Схіліла твар свой на загонах.