Перайсці да зместу

Пялёсткі (1926)/Лятуценьні/Я цяпер з хлапцамі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зноў прышла Я цяпер з хлапцамі
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1926 год
О, каменьне замоўкла
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я цяпер з хлапцамі ў радасьці бягу…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Я цяпер з хлапцамі ў радасьці бягу,
Каб уліць у сэрца нашых дзён разгул,
І ня чую сьвісту, вострага, як нож,
Што другіх бяз жалю ўжо скасіў даўно,
Толькі я сьпяваю ў залаты прастор,
Каб дарыць прывольлю радасьць сьветлых зор.

Хай ніхто ня кажа, як сьпяваць, аб чым,
Бо жыцьцё аб гэтым сёньня пракрычыць.
Трэба пець, каб сэрца, камень і вада
Захацелі вечна думаць і гадаць.
А што будзе заўтра і якім агнём
Зацьвітуць прасторы срэбных ячмянёў.

І ці будзе заўтра плакаць і гарэць,
Хто цяпер каханьнем родны край сагрэў.
Хто краіне сёньня аддае жыцьцё,
Каб пабачыць сонца тых нязнаных дзён,
Што прыдуць з вякамі на сівы прастор
І мо‘ скажуць сэрцу: ня трывожся, стой!

Ўсе трывогі — глупства, трэба зьнішчыць іх,
Каб квітнела шчасьце ў нівах дарагіх,
Каб над роднай вёскай, на прастор сівы
Пралілася песьня кветак і травы.
Вось затым сягоньня ў радасьці бягу,
І ўліваю ў сэрца нашых дзён разгул!