Пялёсткі (1926)/Лятуценьні/О, мой любы дружа

З пляцоўкі Вікікрыніцы
О, каменьне замоўкла О, мой любы дружа
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1926 год
Сон
Іншыя публікацыі гэтага твора: О, мой любы дружа, дружа дарагі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

О, мой любы дружа, дружа дарагі,
Мне з табой ня ведаць суму і тугі.

Ты і я — абодва любім шыр палёў,
Калі срэбра месяц высее на дол.

Ты і я сягоньня будзем пець і жыць,
Хоць парой пад горлам зіхацяць нажы.

Нам яны нястрашны, нам яны нішто,
Калі нашы песьні абнялі прастор.

Ну, дык, любы дружа, мы цяпер адны,
Пойдзем піць прыгожасьць сонца і вясны.

Дай руку тваю мне, дай цябе абняць,
Пойдзем мы сягоньня ў пацерках агня.

Дзе зьвініць і плача, залатая шыр,
Так прывольна разам на прасторах жыць.

Дзе сьвятлей пад сонцам, дзе званчэй душа
Дзе ня так трывожна адбівае шаг.

Дзе, мой любы дружа, дружа дарагі,
Мне з табой ня ведаць суму і тугі!