Перайсці да зместу

Пустая хатка (1929)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Здаецца Пустая хатка
Паэма
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1929 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 5, ліпень-жнівень 1929 г., б. 9-12, Часопіс «Шлях моладзі», № 6, верасень 1929 г., б. 5-8,
Падыміся народ!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пустая хатка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Пустая хатка.


Ул. Казлоўшчык.

I.

Каля выгана за вёскай
стаіць хатачка крывенька,
вокны ў ёй забіты дошкай,
спарахнела сама ўсенька.

Пры й дрэўца, кусьцік рожы,
паламаны ёсьць платочак,
быў калісь відаць прыгожы
і прытульны той садочак.

Каля зрубу тэй хацінкі
зельле дзікае ўзраслося,
ня чуваць пры ей жывінкі,
толкьі ластаўкам удалося

гнёзды тут сабе зрабіці.
Пуста так стаіць тут хатка
і няма каму ў ёй жыці,
бо… пслухай мой ты, братка:

Тут калісь была бабуля
так як хатка ўжо старэнька,
у ей дачка была Настуля,
шмат прыгожа, маладзенька.

Яна дзеўча, як малінка,
прыбірала гэту хатку,
працавала, як пчалінка
і любіла вельмі матку.

І бабулька пры ёй жыла,
пры харошай тэй Настульцы
і яна шчасьліва была
і хапала есьць бабульцы.

Але трэба было долі
гэткай горкай і няшчснай,
што ня стала ўжо болей
тэй Настулькі—зоркі яснай.

II

Ў вёсцэ жыў дзяцюк прыгожы,
молад, дужы і разумны;
называўся ён Амброжы,
а меў выгляд трошкі сумны.

Шчыры, добры супакойны,
ён ня лез другім ў дарогу,
меў характар не прыгонны
і маліўся часта Богу.

Хто аднак яго зачэпіць,
хто яму ня йдзе з дарогі,
ён гузоў таму налепіць,
той сабе зламае ногі.

З „мужыкоў“ быў наш Амброжы,
не стыдаўся свайго стану,
горда ён глядзеў на людзі,
не кланяўся нізка пану.

Ён тутэйшым ўжо ня зваўся,
а быў шчырым Беларусам
і праз гэта спатыкаўся
і з началяствам і з прымусам.

Ён хацеў яшчэ зрабіці
для народу лепшу долю,
каб яму было як жыці,
ды каб меў зямлю і волю.

Беларусам ў нас на вёсьцы
хто адважна прызнаецца,
будзе той ў паноў ў няласцы,
„вывратовцам“ назавецца.

Дык і наш дзяцюк Амброжы
ўсім паном быў сольлю ў воку
і ня дзіва, што прыгожы
пільнаваўся са ўсіх бокаў.

Ён Настулечку—маліну
пакахаў усей душою,
не адну яны хвіліну
гаманілі між сабою

аб Старонцы, аб нядолі,
аб народзе так няшчасным
і аб тэй яго няволі,
што ня ўсе ён ў краі ўласным.

А Настулька яго словы
ўсе да сэрца сабе брала
і ў душы ўжо на‘т аковы
свайго Краю яна рвала.

І што вечар спатыкалісь,
і сядзелі тут на прызьбе,
пешчатліва прытулялісь,
прыракалі жыць у дружбе.

III
<poem>Цёплы дзень вясны прыгожай

скончыў працу ўжо сьвятую
і пашоў ён з моцы Божай
у старонку дзесь другую.

Сонца села за гародам,
дзесьці там ўжо заначуе,
на дабранач прад заходам
небасхіл яно цалуе.

Завялі свой говор жабы
і дзяргач ім дзесь ўтаруе;
ўжо вячэру вараць бабы,
а ня сьпіць зязюлька й куе.

Вечар. Спаць пашлі старыя,
каб назаўтра борзда ўстаці,
толькі хлопцы маладыя
і дзяўчата ня йдуць спаці.

А сядзяць сабе на прызьбе
і жартуюць, і сьмяюцца,
а іх сьмехі ў ночнай цішбе
аж за вёску дзесь нясуцца.

А Амброжы—галубочак
Да Настулькі чэша сьпешна
і за хату ў садочак
разам з ёю сеў усьцешна,

Было ціха у садочку,
зоркі ясныя сьвяцілі,
у зацішным там куточку
так абое лятуцелі:

прыдзе час, калі мы пойдзем
з вёскі ў вёску, з хаты ў хату
і будзіць народ мы будзем
і—нясьці пацеху брату;

збудзім мы народ пакутны,
каб устаў ён, зварухнуўся
і каб выдаў зоў магутны,
каб аж сьвет ускалыхнуўся.

Каб распутаў люд Пагоню,
каб сваіх бацькоў быў годны,
каб узяў ён меч ў далоню
і падняў свой сьцяг народны.

І калі яны сядзелі,
быццам тыя галубочкі,
тут ня стуль ня зсюль ўляцелі
добра знаныя паночкі.

Наш Амброжы дагадаўся,
што за справа іх прыводзіць;
часта з імі спатыкаўся,
зрэшта, хто з нас ім дагодзіць…

І зрабілі вобыск ў хаце’
як у злодзея якога
і ўжо на‘т арыштаваці
захацелі, быццам злога.

Але з ім ня лёгка справа,
любіў—волю ён дарэчы,
і забыўся ён, што права
дзесь існуе тут на сьвеце.

І калі адзін з паночкаў
палажыў на плечы руку,
Наш Амброжы быццам дошкай
даў яму так аплявуху.

Тут Абмрежы— бойкі волат,
частаваць хацеў другога,
але ўчуў Настулькі голас:
супакойся, бойся-ж Бога:

ты-ж ня злыдзень, знаюць людзі,
ня крыўдзіцель нейкі дрэнны,
тут памылка мусіць будзе:
ты-ж ёсьць добры і сумленны.

І хлапец апамятаўся,
як учуў Настулькі гукі
і ўжо на‘т не спраціўляўся
ланцугі ўзлажыць на рукі…

Павязьлі яго паночкі,
сакала злавілі ў клетку.
На дарогу Наста трошкі
яму дала хлеба і кветку.

IV.

За сталом сядзяць паважна
і судзьдзі і пракуратар,
у папер глядзяць уважна…
Тут і сьведка правакатар.

Ды чытаць пачалі многа,
што Амброжаму ўпісалі.
Столькі ў думцы ня меў злога,
сколькі тут яму чыталі…

У канцы дазвол дастаўшы
ў абарону прамаўляці,
наш Амброжы, з лаўкі ўстаўшы
так пачаў судзьдзём казаці:

Не рабіў людзём я злога,
ня лез нікому я ў дарогу,
не казаў ліхога слова,
не хацеў быць дрэнным Богу.

Толькі я хацеў зрабіці
для народу лепшу долю,
каб яму было лепш жыці,
ды каб меў зямлю і волю.

Каб ня быў галодны, босы
каб ён хлеб еў, не мякіну,
каб кахаў свае палосы,
каб ў хляве ён меў жывіну.

Выгнаць вон душу прыгонну,
каб прад кожным не кланяўся,
каб горды, не паклонны,
каб благоцьця не баяўся.

Каб кахаў ён край свой родны,
мовы роднай не чураўся,
каб бацькоў сваіх быў годны,
каб сярмягі не стыдаўся.

Абудзіць душу загнану,
каб ўжо ведаў хто ён гэткм,
каб ня быў служакай пану,
каб гараў свае палеткі.

Каб ня быў ён бедны, голы,
не цягнуць з яго астаткі,
бо і так галодны, кволы
аддае мшат на падаткі.

Каб у нас домах Божых
ня вучылі адракацца
родных звычаяў прыгожых,
Беларускасьці чурацца.

Дык, судзьдзі, мае паночкі,
дзеж прастпуак, дзеж тут бунты?
Яж чужой ня ўзяў сарочкі,
ані хлеба нават фунта…

А судзьдзі паперы ўзяўшы
на параду йшлі паважна,
і пасьля назад прышоўшы,
пачалі чытаць уважна.

У канцы… паслухай дружа:
ўсім прысуд апавясьцілі,
што яго на летак дужа
у вязьніцу засудзілі…

А Настулька асталася
сама бедна, як калочак,
і да працы ўзялася,
як учыў ей галубочак.

Але думаеш, мой браце,
Было суджана Настульцы
жыць шчасьліва ў сваей хаце,
памагаць сваей матульцы?

Не. За тое, што хацела,
каб народ меў шчасьце, волю
і Настулька наша мела
свайго міленькага долю.

V.

А цяпер, чытач цярплівы,
хочаш ведаць аб бабульцы,
аб старэнькай і руплівай
тэй Настулечкі матульцы?

Нейкі час яшчэ тут была,
прабавала з працы жыці,
потым з торбачкай хадзіла
на жыцьцё ў другіх прасіці.

Ад тугі, ад цяжкай працы,
ад няшчасьця таго злога
у нябесныя палацы
была ўзята аж да Бога.

А вясковыя асілкі,
што ей зналі долю горку
занясьлі аж на магілкі
й пахавалі на прыгорку.

І пакінула гаротна
сваю хатачку крывеньку
і Настульку ў вязьніцы,
ей дачушку маладзеньку.

А цяпер ў тэй хаціне
не чуваць жывога духа,
у куце на павуціньні
ня дундзіць там нават муха.

Часам толькі верабейка
шчабятліва тут заўецца,
або сумная жалейка
з вёскі рэхам адаб‘ецца.

Або ластаўкі рупліва
робяць гнёзды і лятаюць
і галосяць шчабятліва,
гэту хатку ажыўляюць.

А у ночы хто праходзіць
гэту хатку абмінае,
бо штось жудасьць тут наводіць,
кожны страх чагосьці мае.

А страшко суседу, сваці
і ўсей вёсцы на‘т разносіць,
што ня раз ён чуў, як ў хаце
а паўночы хтось галосіць.

А хтом ае страха вочы—
зараз кажа: гэта знача
дух бабулькі а паўночы
над Настулькай долі плача…

Ой, ты хатачка крывенька,
ці дажджэсься гаспадыні?
Яна квола, маладзенька
у вязьніцы можа згіне?!

А мо дасьць Бог лепшу долю,
што Амброжы і Настуля
будуць мець свабоду, волю,
закуе ім шлюб зязюля…

Гэтай часта, мой ты братка,
наша моладзь так марнее,
не адна у нас так хатка
стаіць пуста й парахнее.

Але ведай, мой ты дружа,
што старонка наша мае
сілы, моцы вельмі дужа,
змагароў нам прыбывае.

І хаця што-раз то болей
аддаюць яны галоўкі
за свабоду і за волю
без пары йдуць у дамоўкі,

але іх душа—ідэя
з намі верна ўсюды ходзіць
і мільёны за сабою
замагароў яна прыводзіць.


Канец.