Пунсовае раньне (1926)/Я. Туміловіч/Ой, я помню

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Завод ⁂ Ой, я помню
Верш
Аўтар: Янка Туміловіч
1926 год
Начлег

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ой, я помню…
бруілася рэчка,
Расьпяваў свае песьні гай,
Усё сьціхла таемнасьцю нейкай,
А ў вачох — мітульга.


∗     ∗

А ў вачох —
вясновая ночка,
Распусьціўшы свае валасы,
Пазірала мне весела ў вочы
І напружаны зірк ў ёй застыў.


∗     ∗

І напружаны
рокат сэрца
Пакаціўся да пульхных грудзей,
Толькі лес нейкай зданьню — здаецца
Разам з ветрам у полі гудзе.


∗     ∗

Разам з ветрам
у полі скавыча,
Паклон за паклонам кладзе…
Што-ж рабіць?.. Ўжо юнацкі звычай
Каля рэчкі туляцца ў лазе.


∗     ∗

Каля рэчкі
туляцца звонкай,
Ап‘яняцца чадам вясны,
Толькі вецер — юнак стромкі —
Дзесь шапоча ў лісьці асін.