У цемнату акунуўся вечар,
Ноч вясёлую зорамі ўкрыў,
А на вёсцы хвалюецца веча,
Толькі чуеш у клюбе скрып.
Ноч вясёлую зоры укрылі,
Нешта шэпчуць між сабой;
І праменьне — агнёвыя грывы —
Засыпае зямлю сяўбой.
Зоры шэпчуць між сабою,
Іх глынае далёкая сінь,
А у клюбе хлапцы сяўбою
Рассыпаюць сьпевы машын.
Ім тут весела, весёла сёньня,
Сёньня Ліпень — вялікі парад;
Ўспамінаюць, як нашы сёлы
Непакоіў лямант гармат.
Як палалі сялянскія стрэхі
І туляўся ў лясох карабін,
Белапанскі салдат з пацехай
Абсыпаў мужыка дажджом кпін.
Але што-ж?.. Цяпер хлопцам весела,
Цяпер думкі высейваюць марш,
Апантаных паноў мы завесілі
І сьмялей можна ўзяцца за „Маркса“.
|