Перайсці да зместу

Прынц і жабрак (Твэн/Краўцоў)/Ад аўтора

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Змест Прынц і жабрак
Ад аўтора
Аўтар: Марк Твэн
Ад аўтора
Крыніца: http://knihi.com/Mark_Tven/Prync_i_zabrak.html
Разьдзел I

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я вылажу вам у сваёй кнізе повесьць у гэткім выглядзе, у якім яна расказана была мне чалавекам, чуўшым яе ад свайго бацькі, які, ізноў-жа ў сваю чаргу, чуў яе ад свайго бацькі, і гэтак далей. Больш як трыста гадоў расказ пераходзіў ад бацькоў да сыноў, з пакаленьня ў пакаленьне, і гэткім спосабам захаваўся да нашых дзён. Зьмест яго, быць можа, й гістарычны факт, а мо' — толькі легэнда, паданьне. Ці сапраўды здарылася тое, што апісана, ці не — цяжка сказаць; але яно магло здарыцца. Вельмі магчыма, што навет мудрацы й кніжнікі даўней верылі ў гэту гісторыю, а можа толькі цёмны, просты народ любіў яе і даваў ёй веру.

У ласцы ёсьць багаслаўленьне
Падвойнае: яна багаслаўляе
Тых, што даюць і што бяруць яе.
Дужэй за ўсё яна ў руках у дужых;
Яна—царом прыстойней за карону.

Шэксьпір. «Вэнэцыянскі купец»