Прыйдзе зноў вясна...
Выгляд
Прыйдзе зноў вясна... Верш Аўтар: Міхась Васілёк 1925 Крыніца: Вершы. - 1973. — с. 14 |
Восень шэрая,
Ночы цёмныя,
Слота прыкрая
І штодзённая…
Так і ты, жыццё,
Беспатольнае,
Беспрасветнае,
Паднявольнае…
Не цвіцеш для нас
Гожай краскаю,
Не глядзіш у твар
Светлай ласкаю.
Прыйдзе зноў вясна
Сінявокая,
Прыйдзе воля к нам —
Эх, шырокая!