Прыехала Каляда ў вазочку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прыехала Каляда ў вазочку
Песня

Крыніца: Сайт клуба «Спадчына»
(Запісана: Гілевіч, 1974, с. 13. Зап. Г. Смольская ў в. Падгорцы Капыльскага р. ад Гэлі Бернік, 1905 г. н.)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прыехала Каляда ў вазочку
Да на сівенькім канёчку.
Прыехала Каляда ўвечары,
Прывезла дудак рэшата.
Паставіла дудкі на стаўпе,
А сама села на куце.
Зайграйце, дудкі, тоненька,
Скачыце, дзяўчаткі, хорашанька.
А вы, хлопчыкі, пазірайце,
Сабе дзевачак выбірайце.