Прыехала Каляда на белым кані

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прыехала Каляда на белым кані
Песня

Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"
(Запісана: Гілевіч, 1974, с. 13. Зап. Л. Субач у в. Асіпавічы Вілейскага раёна ад Н. Субач, 1976 г., і Т. Субач, 1980 г.)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прыехала Каляда на белым кані,
Яе конічак — ясен месячык,
Яе дружачка — ясна зорачка,
Яе пужачка — ясна звёздачка,
Яе вазочак — з тоўстага лядку,
Яе кажушок — з белага сняжку.