Прыгоды Мюнхаузена (1938)/2/Сутычка з мядзведзем

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Караблі, праглынутыя рыбай Сутычка з мядзведзем
Апавяданьне
Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі
1938 год
Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СУТЫЧКА З МЯДЗВЕДЗЕМ

Але як толькі я вылез з лодкі, на мяне накінуўся велізарны мядзведзь.

Гэта быў страшэнны звер незвычайных размераў.

У адзін момант ён разарваў-бы мяне, але я схапіў яго за пярэднія лапы і так моцна сціснуў іх, што мядзведзь зароў ад болю.

Я ведаў, што калі я адпушчу яго, ён тут-жа разарве мяне, і таму трымаў яго лапы тры дні і тры

ночы, пакуль ён не памёр ад голаду. Так, ён памёр ад голаду, бо мядзведзі жывяцца толькі тым, што ссуць свае лапы. А гэты мядзведзь ніяк не мог пассаць сваіх лап і таму загінуў галоднай смерцю.

З гэтага часу ні адзін мядзведзь не адважваецца напасці на мяне.