Прыгоды Мюнхаузена (1938)/1/Курапаткі на шомпале
← Дзіўнае паляванне | Курапаткі на шомпале Апавяданьне Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі 1938 год Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785) |
Лісіца на іголцы → |
КУРАПАТКІ НА ШОМПАЛЕ
О, здагадлівасць — вялікая рэч! Неяк мне здарылася адным стрэлам падстрэліць сем курапатак. Пасля гэтага нават ворагі мае не маглі не прызнаць, што я — першы стралок на ўсім свеце, што такога стралка, як Мюнхаузен, яшчэ ніколі не было!
Было гэта так.
Я варочаўся з палявання, патраціўшы ўсе свае кулі. Раптам у мяне з-пад ног вылецела сем курапатак. Канешне, я не мог дапусціць, каб ад мяне ўцякла такая слаўная дзічына.
Я набіў маю стрэльбу — чым-бы вы думалі? — шомпалам! Так, самым звычайным шомпалам, гэта значыць жалезнай круглай палачкай, якою прачышчаюць стрэльбу!
Затым я падбег да курапатак, напалохаў іх і стрэліў.
Курапаткі ўзняліся адна за адною, і мой шомпал праткнуў адразу сем штук. Усе сем курапатак зваліліся ля маіх ног.
Я падняў іх і са здзіўленнем убачыў, што яны — смажаныя! Так, яны былі смажаныя! Ды іначай і быць не магло: мой-жа шомпал моцна нагрэўся ад стрэлу, і курапаткі, трапіўшы на яго, не маглі не сасмажыцца.
Я сеў на траву і тут-жа паабедаў з вялікім апетытам.