Прыгоды Мюнхаузена (1938)/1/Конь на стале
← Цудоўная куртка | Конь на стале Апавяданьне Аўтар: Готфрыд Аўгуст Бюргер, Карней Чукоўскі 1938 год Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785) |
Поўканя → |
КОНЬ НА СТАЛЕ
Я, здаецца, яшчэ нічога не расказваў вам пра сваіх коней?
Між тым у мяне і з імі здаралася нямала цудоўных гісторый.
Справа была ў Літве. Я гасцяваў у аднаго сябра, які надзвычайна любіў коней.
І вось, калі ён паказваў гасцям лепшага свайго каня, якім ён асабліва ганарыўся, конь сарваўся з вуздэчкі, зваліў з ног чатырох канюхоў і паімчаўся па дварэ, як вар‘ят.
Усе ад страху разбегліся.
Не знайшлося ні аднаго смялякі, які адважыўся-б падыйсці да раз‘юшанай жывёлы.
Толькі я адзін быў спакойны, бо, маючы дзіўную адвагу, я з дзяцінства ўмею ўціхамірваць самых дзікіх коней.
У момант я ўскочыў на каня і тут-жа ўціхамірыў яго. Ён адразу адчуў маю дужую руку і стаў слухацца мяне, нібы малое дзіця. З урачыстасцю аб‘ехаў я ўвесь двор, і раптам мне захацелася паказаць свой спрыт дамам, якія сядзелі за чайным сталом. Як-жа гэта зрабіць? Вельмі проста! Я накіраваў каня к акну і, як віхор, уляцеў у сталовую.
Дамы спачатку вельмі спалохаліся. Але я прымусіў жарабца ўскочыць на чайны стол і так спрытна прагарцаваў сярод чарак і шнлянак, што не разбіў ніводнае чаркі, ніводнага самага маленькага сподачка.
Гэта вельмі спадабалася дамам, яны пачалі смяяцца і пляскаць у далоні, а мой таварыш, зачараваны маім дзіўным спрытам, прасіў мяне ўзяць гэтага цудоўнага каня ў падарунак.
Я быў вельмі рад яго падарунку, таму што збіраўся на вайну і даўно шукаў сабе скакуна.
Праз гадзіну я ўжо імчаўся на новым кані ў кірунку да Турцыі, дзе ў той час адбывалася вайна.