Перайсці да зместу

Прыгоды Мюнхаузена (1938)/Самы праўдзівы чалавек на зямлі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Самы праўдзівы чалавек на зямлі
Апавяданьне
Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі
1938 год
Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785)
Конь на страсе

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




САМЫ ПРАЎДЗІВЫ ЧАЛАВЕК НА ЗЯМЛІ

Маленьні дзядок з вялікім носам сядзіць каля каміна і апавядае пра свае прыгоды.

Яго слухачы смяюцца яму проста ў вочы.

— Ай ды Мюнхаузен! Вось дык барон!

Але ён нават не глядзіць на іх.

Ён спакойна апавядае далей, як ён лётаў на месяц, як ён жыў сярод трохногіх людзей, як яго праглынула велізарная рыба, як у яго адарвалася галава.

Аднойчы нейкі праезджы слухаў-слухаў яго ды раптам закрычаў:

— Усё гэта выдумкі! Нічога гэтага не было, пра што ты апавядаеш.

Дзядок насупіўся і важна адказаў:

— Тыя графы, бароны, князі і султаны, якіх я меў гонар называць лепшымі сваімі прыяцелямі, заўсёды казалі, што я самы праўдзівы чалавек на зямлі.

Навокал зарагаталі яшчэ мацней.

— Мюнхаузен — праўдзівы чалавек! Ха-ха-ха! Ха-ха-ха! Ха-ха-ха!

А Мюнхаузен, нібы нічога і не было, апавядаў аб тым, якое на галаве ў аленя вырасла цудоўнае дрэва.

— Дрэва?.. На галаве ў аленя?!

— Але. Вішнёвае… І на дрэве вішні… Такія сакавітыя, салодкія…

Усе гэтыя апавяданні надрукаваны тут, у гэтай кнізе. Прачытайце іх і мяркуйце самі, ці быў на зямлі чалавек больш праўдзівы за барона Мюнхаузена.