Перайсці да зместу

Прозалаць (1926)/Шэлест радасьці/Паднявольным

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сьвята жанчын Паднявольным
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1926 год
Вечар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паднявольным.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАДНЯВОЛЬНЫМ

Эх, беларуская вёска,
бедная вёска, ня плач.
Няхай п‘яная паншчына госкае,
няхай скача крывёй імгла.

Тя ня плач… іх сіла тлее…
Ты ўзыходзіш на вольны шлях!
Руньню новай ужо зелянее
Беларусі Заходняй зямля.

Ім вядома, — яшчэ больш пазнаюць
край, дзе толькі адны крыжы.
Гэта край — Беларусь маладая!
ім ня зьнішчыць яе!
Будзе жыць!...

Ня плач ты, радзімае поле,
весялейшы кідай перазвон.
Прынясе вызваленьне падпольле —
яно — жыцьцё новых дзён!…

Серабрыстаю ноччу паслухай
ня плача жыцьцё, а бурліць!
Ой, завые яшчэ завіруха —
вызваленьне роднай зямлі.


∗     ∗

Ў хаце холадна, ў хаце цёмна
ня жыцьцё, а ігрышча бяды.
Мы й ня жывём, —
а страшаць жыцьцём нас,
Эх, непрападзём,
як у хмарах дым!

Нас мільёны!
Зьмена наша:
партызанскі бор, завод.
Нас мільёны
нам ня страшны
ажырэлы панскі род.
Пераможам
сілай працы!
Ня стрыножыць
дух юнацкі…

Беларусь ня церпіць пана,
Беларусь бунтарскі род.
Эх, паўстане край забраны —
дзеці працы — наш народ.

Серабрыстаю ноччу паслухай,
ня плача жыцьцё, а бурліць!
Эх, завые яшчэ завіруха,
вызваленьне роднай зямлі…

1/I—25 г.