Часамі сэрца так балюча сьцісьне
нават валацужных успамінаў шум.
Лятуценьнямі у сонечнай калысцы
успаміны ласкава закалышу.
Страсанешся!.. Дні… Э‘эх, дзянёчкі!
А някрыўдую, можа так і лепш —
калі пачуў гульлівыя званочкі,
халоднай стальлю больш не запяеш.
Сварыцца нельга, нельга проста ганіць,
я неадхілюся, як сьвісьне барацьба.
І ціж заўсёды так і гарлапаніў
пад лязгі шклянак прыкры «шарабан».
Бывае з радасьці якую кроплю вып‘еш…
мна заўтра панікі, гармідару — аж страх.
Сэрца сьцісьнецца, сьлязою моўчкі ўсхліпне
і з гора вып‘еш зноў, з гора, у пацьмах.
Заўсёды толькі ўцехаю мне вочкі
і прозалаць дзяўчыніных брывей.
На зьмену валацужным тым дзянёчкам
адно прыгожае мне люба і бліжэй…
Я ведаю няма жыцьця бяз працы;
жыцьцё бяз смутку вокам ня міргне,
Чаго-ж?.. працую, я!.. Ды што тут спавядацца
хіба мо заўтра, сёньня сумна мне.
А ўспаміны, яны ўсё-ж сэрцу блізкі
і рад вітаць іх валацужны шум,
іх лятуценьнямі у сонечнай калысцы
ласкава закалышу.
|