Перайсці да зместу

Прозалаць (1926)/Шэлест радасьці/З поэмы «Комсамол»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На заводзе З поэмы «Комсамол»
Цыкль вершаў
Аўтар: Андрэй Александровіч
1926 год
Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Камсамол (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ПОЭМЫ „КОМСАМОЛ“

Дні былі мяцяжнае стыхіі,
дні былі, але іх грукат змоўк,
Гартавалі буры агнявыя,
нашы сілы маладыя,
гартавалі комсамол!

∗     ∗

Барацьба змагла прымусіць,
нібы ўсходы сонечнай вясны,
палюбіць —
руіны Беларусі, —
руіны —
спадкі старыны.

∗     ∗

І па цаглінцы… так з году ў год
разбураны край будавалі.
І пакутна — сьлязьлівая песьня яго
стала радасным звонам сталі.
І… зноў загулі на заводах машына,
новае ёсьць — нястала руінаў.
І ў гэтай працы, дні і ночы
комсамол — чорнарабочы.

∗     ∗

Калісьці зналі: — сутарэньне,
мазоль крывавы на руцэ;
гарадавога, пана цемень
і кастлявы ГВС.
А цяпер жыцьцё ня зломяць!
Хай гудзе вірлівы вецер!
— Комсамол — у фабзаўкоме,
— комсамол — у сельсавеце.

∗     ∗

Песьні… Песьні… Песьні…
Калёна за калёнай —
дзеці працы,
дружна йдуць!
7-ае верасьня
сьвята мільёнаў,
мільёнаў юнацкіх
душ.

∗     ∗

Комсамольцы — люд вясёлы!
Смутак — вораг злосны наш!
Праца — радасьць комсамола,
бязупынны левы марш.
І стазвонам, неўгамонна
йдзем з задорам маладым:
— Серп і Молат — наша школа
ў барацьбе за КІМ.

∗     ∗

Мяцеліцца сьцеліцца сьнежнай далінай,
зямля серабрысты паркаль…
Трывожна гудуць правады бязупынна;
ветры разносяць жаль.
Мяцеліца сьцеліцца бурай усьпененай
злосьцю заўзятай мігае ў вачах.
Таварышы, ўтрата!
Нястала Леніна!
Леніна —
Ільліча!

∗     ∗

На Крэмлеўскай званіцы — вежы
гадзіньнік чатыры прабіў…
Над магілай пажоўкла-сьвежай,
свой сьцяг комсамол пахіліў.

∗     ∗

Суму ня трэба! Ня трэба жалю!
А сэрца балюча шчыміць…
Дарагога свайго Ільліча пахавалі —
Ленін мільённы — будзе жыць!

∗     ∗

Беласьнежным праменьнем
ліжа каменьні
мароз, рассыпаючы сьнег белай жменяй.
Сэрца няўзмоўкла… Незьледзянела
вуліцай белай
плача нясьмела…
Іскрамі смутку плача маўкліва
сэрца юнацкае, сэрца вірлівае…
Сьнег засьцілае белью каменьні,
Гэй, комсамольцы
шчыльней
свае зьвеньні!