Перайсці да зместу

Прозалаць (1926)/Шэлест радасьці/За іголкай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вуліца За іголкай
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1926 год
Шавец
Іншыя публікацыі гэтага твора: За іголкай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗА ІГОЛКАЙ…

Песьні — гучныя вясёлкі
пацешаюць, як ніхто.
Дашывай мая іголка
навамоднае манто.
А як толькі зьвечарэе,
як заморыцца рука —
пабягу тагды хутчэй я
свайго любага спаткаць.
Ой прысяду, каля саду,
каля саду, пры сасне;
загадае пяць загадак
пяць загадак мілы мне:

— Каля дрэўца, што віецца?
— А бяз цьвету, што цьвіце?
— Што бяз голасу сьмяецца?
— Што бяз кораня расьце?
— Што бяжыць і сьлед згінае?

загадае, мілы, мне.
Вечар ціха засьпявае,
вечар ласкава міргне…
Песьні — гучныя вясёлкі
пацешаюць, як ніхто.
Дашывай мая іголка
навамоднае манто…
Беласьнежнай ценкай ніткай
вышываць узор пачну:
сваёй радасьці вялікай,
сваёй вольнасьці вясну…

30/XI—25 г.