|
Шумлівае, вабнае Чорнае мора
хвалі ўскідала на ўзвышша скал.
Шторм гудзеў горда у пролазах горных.
вірлівіў за валам вал.
Рабінавай ноччу гудзелі ветры,
на мора зьвісалі хмары гурбой:
Аплаканы, зьліты грудзі Ай — Петры, —
татарскай гарачай сьлязой.
Век паднявольлем гнуўся татарын,
у горах бязлюдна жыцьцё каратаў.
Шторм. Навальніца! Шторм. Пажары!
Вольным татарын стаў.
Нязнацца ёй болей з той доляю горкай
Шчасьцем абвіў іх Паўстаўшы Усход.
На небасхіле — электро-зорка —
чырвоны плыў параход.
Зялёным агнём кіпарысы маўкліва
радасна вабілі ў цемень скал.
Чорнае мора, вечна шумлівае
вольнасьць тваю я шчасьліва спаткаў…
У сэрцы, грудзёх хараством каласілі,
білі паклоны… насілі дары…
Пазалотай поэзіі ласкава зьвілі
сонечны, казачны Крым!
|