Працуй, Беларусь…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Працуй, Беларусь...»
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
Крыніца: Леапольд Родзевіч. Творы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Працуй, Беларусь,
На хвалу для людзей.
Кажы, Беларусь,
Сваю праўду смялей.

Удар, Беларусь,
Ў вечавы гулкі звон.
Ўзары, Беларусь,
Свой забыты загон.

Гэй, скінь, Беларусь,
Ярмо цьмы прошлых лет!
Жыві, Беларусь,
Каб жылі воля, свет!