Прасьвятленьне (Гейнэ/Таўбін)
Выгляд
Прасьвятленьне Аўтар: Гайнрых Гайнэ Пераклад: Юлі Таўбін Крыніца: Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. У. Мархель. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 232—233. — 372 с. |
Міхель! Ці сышлі ўжо бельмы
У цябе з вачэй, як сьлед?
Бачыш сам, што кралі шэльмы
Перад носам твой абед?
Ты-ж за ўсё, за гэта «сьвята
Меў прыдбаць на небясі»,
Дзе сьпякуць анёлы сьвятасьць,
Але мяса не зьясі.
Міхель! вера твая зьнікла?
Апэтыт твой памацнеў?
Ты на мяса вострыш іклы,
Ты пяеш паганскі сьпеў?
Міхель! Кінь свой страх і пуза
Ушаноўвай як мага —
Як памром і ляжам грузам,
Ператравіць будзе льга.