Перайсці да зместу

Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Alia concio Ruthena pro natibitate d(omi)ni (Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста)
Проза

першая паловы XVIII стагодзьдзя
Крыніца: Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI — першая палова XVIII стагоддзя / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; Падрыхт. А. І. Богдан і інш. Навук. рэд. В. А. Чамярыцкі — Мн.: Бел. навука, 2003. — 1015 с. ISBN 985-08-0571-4 — стар. 848—851, 999
Твор мае антыклерыкальную скіраванасьць. Ён быў знойдзены толькі ў XX стагодзьдзі ў Вільні ў шматмоўным беларускім зборніку першае паловы XVIII стагодзьдзя.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Alia concio Ruthena pro natibitate d(omi)ni
(Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста)
Et reversi sunt Pastores. Luc. 2
(І вернутся пастыры. Лук. 2)

Пастухі, пастухі! Шчо вам дзіяцца, шчо робіце? Чого вы од Хрыста так хутка верэчаеціся? Хрыстос раждаецца, небеса хвалу яго выспевуют, ангелы небесные на трубах і гуслях і всяком дзілі глаголят, земля радуецца, увесь мір скачет, а вы ворочаеціся? Верніцеся, верніцеся! Дайце хвалу Господові Богу нашому! Не уважают того пастухі, власнівечко[1], яко бы не чулі, яко бы глухіе на мае словы не одезваці, не одкрычаці. Et reversi sunt. І вернуліся. Мовіл бы шчо на Хрыста погневаліся, да недорэчы, сказаў бы, шчо воўк авечкі пахапаў, да в ночы в хлеве стаят, воўка не баятся. Одно чы не жолнеры напалі. Ой, тые гэто воўкі, гэтые і з хлева хапают. Верніцеся, небожата пастухі, бо хоця ж бы і так было, вы там ваўкам нічога не порадзіце, сама хіба пекельная тыя воўчышча палоніт, которые парасята, ягнята, яловіцы з хлевов нашых ловят.

Хіба чы не час статку выганяці. Да зімою статку ў поле не гонят. Ото ж не згану[2], б(р)атмя ж, не загну, чого тые пастухі вернутыся. Ге! Ге! Ге! Цяпер я дагадаўся, чого оні вернуліся. Reversi dunt quia audierunt quve modo illi dictum est. Вернуціся, бо слышалі, шчо ім оповядано. Reversi sunter. О том будзет дальшая мова во славу рожденному Хрысту, плачашчаму дзіцятку, нам на збавенную ўціху. Ангел небесны, як прытко злецевшы с крыламі своемі з высокого Сіону ніско на земскую доліну, возвісціў пастыром велікую радост(ь) во Віфлеемі і веселе оповіў землі і небесны трыумф і сладкое пініе.

То терас пастушкі на тую навіну, як на мёд ангельскім упевнені словом побігшы, не доспелі до Віфлеема добегчы, голос чуют, до стаенькі бліжэй прыходзівчы, музыкі і ангельскіе джогі[3] ўшыме ліпш слышат. Чуют, як одны на скрыпках і цымбалах, другіе на гуслях і ворганах, одны на трубах, другіе на фуярах[4] і посвісцёлах грают, інные пляшут, інные скачут, небеса веселяцся, земля радуется, діабол трэпечэцса, пекло смуцітся, чоловек з радосці як з скоры не выскочыт, Хрыстос маленечкі людзям на поцеху плачет, як ягнятачко маленькое блеет. По небі, по землі, по стайні — усюды голос весёлы разлягает, стайня не стайня, — сені небесные, дом весёлы, храм господзенны, хор спеваков небесных, уся як звон гучыт, як калакол звініт. А пастушкі одін перэд однім, уха надстаўляючы, слодкого спеваня слухают, ангельского возвісціня досвядчает, правды даведыветса, аж так есть у самой рэчы, которой оні дознавшы, а далей радосці знесці не могучы, Reversi sunt. Вернуціся, бо услышалі, ко опавядано. Вернуціся пастухі, іду і я до другой стороны. Reversit. Той жэ сам небесны посёл, с вышней небесного Бога возвісціўшы славу, рэкл пастыром о парожэні во Віфлеемі сына Божыя Ісуса Хрыста во стайні. Бегут пастыры до тых і до сіх, не досыт было пастыром слышаці за ангельскім повіденем славы вышного Бога, аж выжыці тое веселе на очы. Од добрэ мудрые пастыры паступают. Не всё то трэба ушом довераці, которым солодко похлібные[5] ангелы спевают, трэба і оком власным паглянуці, колі ноч праўду досвідчыці[6]. Заводят пастыров старшых ушы, колі світлые не упевняют очы. Не завеліся моі пастыры, не правді не ошуківаліся, колі ушыма чуючы хвалу Божню, во жлобі в людзкой плаці[7] самога Бога лежашчого поглядают, оглядают чоловека з Бога, маленкого з найвыжшого пана, смірэнного баранка. Чуйце, браця, страшного од пакаленя Юдыіва, окладают пелюшкамі ціло, повітые ручкі, которые чоловіка влепілі звязаные.

Не буйся цепер, грэшны чоловічэ, цепер сміло прыступай, ножэк для преблаганя не ўрагнет[8], ручкой на одепхнет, декрэту сурового во верност(ь) прэклятую не подпішэт, на перуны правіцу не сцягнет[9]. Так то так всемогушчы Хрыстос, которы яко сам держэць можэ і збавіці, і загубіці, і ожыніці[10], і ўморыці, позволіт собі рукі звязаці. Вяжы ж і кажны, которому дана ест моц і старшына[11] добрую ўвагаю і розмыслом рукі, не заўсёды правіцу на укоране сцягай, але часцей Господа раді на подобеньство яго, як Хрыстос мацеры звязаці пазваляў, так і ты мацеры мілосердія і ласкавасці м(іла)сцівыя рукі звязываці допускай. Оглядалі пастыры стоячню і радуючыся Бога малом віділі честного старца Іосіфа, оглядалі працовітого вала і ленівого осла, которые Хрыста велічалі. Як то подчас і глупы вол хутчэй за мудрого тэолога познает Бога, хутчэй подчас ленівец осёл скочыт до хвалы Яго, ніж прыткіе зверата. Бачылі тое пастыры, нехай жэ і всі тое бачут. Еt reversi sunt. Вернуціся пастыры, а я пастыром з велічанем дарогу заступляю. Напісано там у пісанні: «Nex saecculum? Pastores sunt Sacerdotes? grex igitur Populus»[12], А я так тлумачу: Nex Religio[13].

Цёмная ноч — закон святы пакорую пакрыты, Pastores Lipenores — пастыры прэложэные[14], «grex Populus» — черэда законнікі[15]. Вы то есце два пастыры: отчэ Васілі Велікі, од святого діака Лаўрына, пастэру і благодітелю мой; другі, меньшы пастырэ, велебны отчэ Эпіфамей, пастыру і научыцелю мой. Вы есце пастыры, которые полноцную страж черэз богомыслност(ь) пры Хрысту Богу одправляеце: Penitus nascitur? Pastores sigilare caeperunt[16] і нас, ночы законнай черэду, до овчарні Хрыстовой, до Божэй заганяеце хвалы. Жычу вам, шчо бысце покуль світ оборочаціся будет, покуль вы з радосцяю і веселем чулі і бачылі шчо рок Бога нарожденного в многіе лета. Закон святы, хоць цёмнаю покорую прыкрыта ноч, нехай вам ясную перэд Богем і чэрэдою вашую, то ест законнікамі, будет хвалою. По пастырах прыступаю до чэрэды: «Grex igitur Populus». Чэрэда люд, а я кажу — законнікі, але двоякое я в той чэрэді розумное віжу быдло: волы і ослы, которые пры жлобе[17] Хрыста пастыра своего позналі. Волы вас то знаменят[18] працовітых, ярмо прыкажані[19] господніх цягушчых капланов, бо і луга святого евангелісты черэз вола, которогу пры нім малюют капланіку, розумет офферу[20]. Працуйце ж хоць в законной ночы на жніво ясной хвалы і веселіціся в долгіе літа з пастыра вам новонарожденного Бога, которы вашой покрыет працы і солодкую нагородіт заплатою. До вас прыступаю, не гневайтеся, брація ослы, гды і святы Францішэк[21] себе самого называет ослом «Fr’ Asine, Fr’ Asine»[22], на ціло указуючы. А до того не тые вы ослы ленівые, на которых нукаці трэба, але такіе, які тон асёл, которы за одного З волэм, Хрыста пазнаўшы, не леніўся пры жлобе Бога хваліці. Чуйце ж, браця, браця, чуйце: осёл мает долгіе ушы, мейте ж і вы долгіе на разказ пастыров і чулые ку хвале Господной, а так певніком і чэрэда і пастыры повернутся, высланяючы і хвалючы Бога. Амін.

Заўвагі

[правіць]
  1. праўдачка
  2. не адгадаю, не магу здагадацца
  3. трубы
  4. дудках
  5. лісьлівыя
  6. уведаць, знаць
  7. плоці
  8. нават калі папросіш, ня стукне
  9. руку ня ўзьніме
  10. ажывіць
  11. улада
  12. празь вякі пастырамі зьяўляюцца духоўныя асобы, а народ зьяўляецца стадам
  13. уся рэлігія
  14. вярхоўныя
  15. манахі
  16. толькі што нараджаецца, а пастыры пачынаюць прыкладаць пячатку
  17. жолбае, ясьлях
  18. азначаюць
  19. прымацаваных, запрэжаных
  20. ахвяру
  21. Францішак — Францыск Асізскі (1182—1226), італьянскі манах, заснавальнік каталіцкага ордэна францысканцаў.
  22. скарочана — Frater Asine, братка асёл

Глядзіце таксама

[правіць]