ЧАТЫРЫ МІЛЬЁНЫ
Да прысуду над „Грамадой“.
Вецер, вецер
Над струджаным краем
Прыпыніцца ня ведае дзе:
Там, дзе польская панская зграя,
Чатыры мільёны на судзе.
Там, дзе „ожал“ крывавы, папы,
Там, дзе сёньнячы суд вялічэзны…
Гучна, голасна звоняць званы,
Рэха коціцца з клетак жалезных.
Панскі судзе!..
Пад люты бізун
Падыходзь, занядбаны народзе…
Пан абшарнік,
Пан войт,
Пан Ісус
Сьведкі дум тваіх,
Сьведкі паводзін.
.............
.............
Крэсіць боль,
На плячох пісягі,
У крыві мазалі на далонях… Гэту кроў будуць сьведчыць сьцягі,
Гэты боль будзе помстай шалёнай,
Ўстань, закутая моц навальніц!
Па асаднай зямлі,
Па выгарах
Хай гавораць мячамі зарніц,
Бліскавіцамі поўныя хмары.
Менск, 1931 г.
|