А ЎСЁ ГЭТА…
А ўсё гэта вынікла з вершу
У час, калі дожджык ліў.
Ты мне здавалася лепшай
З тых, каторых любіў.
Быў я бясклапотны лірык,
(Тонкай струною радок).
Але даецца вырак
Тым, хто ня зьдзейсьніў зарок.
Помню пяшчотны твой вырыс,
Быццам пагарда хада…
Дожджык, каторы выраз:
Да пабачэньня, да…
І ня сьціхае покуль —
Вырвецца сэрца вось,
Дзікім завые воўкам
І ашчацініць поўсьць.
Я прад табою лепшай,
Цалкам і поўнасьцю твой.
Я прысьвячаю вершы
Толькі табе, маёй.
............
............
І пацягнуліся ніці:
Месяц, туга, акно…
Вершы, якія спалі ці
Перапрацоўвай зноў.
Але даецца вырак
Тым, хто ня зьдзейсьніў зарок.
Я па профэсіі лірык,
Клясавы пешчу зрок.
Я выкрываю свой замер
Новы знаходжу зьмест,
Я пачучьцям раблю экзамен,
Гаварыць прымушаю з мейсц.
Мне за іх сёньнячы прыкра,
Я іх дачасна сарваў.
Тое, што сэрцам выкрыў,
Кідаю пашчам хваль.
Хай гэта будзе вырак,
Вырак цяжкі для цябе.
Краіне патрэбен лірык,
І ёй аддаю я сябе.
Стань, мая песьня, на варту,
Пільна глядзі на форт, —
Той, хто трымае вахту,
Не паглядзіць за борт!
|