Перайсці да зместу

Пракосы напамяць (1932)/Дзень прышоў/Новы дом

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Грыміць мураваны бэтон Новы дом
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
Брыгаднікі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОВЫ ДОМ

Цэлы дзень вазілі тачкі,
Падавалі новы цёс,
Толькі вецер пеў заплачкі
На стары жабрацкі лёс.

Цэлы дзень насілі цэглу,
Будавалі вышай дом!
І стамлёна цені леглі
На зямлю сваім чалом.

Горда ўзвысіліся аркі
Над аблогамі зямлі…
Новы дом пад сонцам яркім
Над руінамі ўзьвялі.

Вокны к зорам высяць вочы
Лёг на выступы граніт.
Нездарма тут пот рабочых
З рупнай працаю так зьліт.

Дні ідуць, ідуць няспынна
Над рыштункамі зямлі,
Каб зьмяніць старой краіне
Продкаў даўніх кастылі.

І цяпер, куды ні глянеш,
Будаўнічы стук і гром,
Пахне цэмэнтам ў тумане
І адноўленай зарой…