Перайсці да зместу

Праду я, праду, спатанькі хачу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Праду я, праду, спатанькі хачу
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Праду я, праду, спатанькі хачу.
Як пайду я ў каморачку,
Прыкладу я галовачку там,
Ці не засну, ці не паляжу.
Свёкарка ідзець, мяне судзячы:
— Санлівая, драмлівая,
На работу лянівая.
Толькі ёй ўсё спаць,
Толькі ёй ўсё драмаць.
Праду я, праду, спатанькі хачу.
Як пайду ж я ў каморачку,
Прыкладу я галовачку там,
Ці не засну, ці не задрамлю.
Свякроўка ідзець, мяне судзячы:
— Санлівая, драмлівая,
На работу лянівая.
Толькі ёй ўсё спаць,
Толькі ёй ўсё драмаць.
Праду я, праду, спатанькі хачу.
Як пайду я ў каморачку,
Прыкладу я галовачку там,
Ці не засну, ці не паляжу.
Мамачка ідзець, мяне жалеець:
— Дзіця ж маё дарагое
Пайшло замуж маладое,
Дзеткі абнялі, спаткі не далі.

(Запісана: 837. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 108, сш. 1, л. 42—43. Зап. М. П. Гваздзёў у 1967 г. у в. Галаўчын Бялыніцкага р-на ад Вольгі Хадасевіч, 1973 г. Выконвалася на супрадках.)