З праснічкамі сядзяць дзеванькі, як краскі,
Прадуць сабе, прадуць слуцкія паяскі.
Гудзі, вераценца! вярціся скарэй!
Тая помніць лепяй, чыя ніць даўжэй!
Паплыў аж да Рыгі кавалер з віцінай,
Сьлязьмі заліваўся—жагнаўся з дзяўчынай.
Гудзі, вераценца! вярціся скарэй!
Тая помніць лепяй, чыя ніць даўжэй!
Гладка пража ўецца, весела дзяўчыне.
Тры дні ўспамінала аб верным хлапчыне.
Гудзі, вераценца! вярціся скарэй!
Тая помніць лепяй, чыя ніць даўжэй!
Другі падвярнуўся маладзец-хлапчына,
І другому рада хотліва дзяўчына.
Гудзі, вераценца! вярціся скарэй!
Тая помніць лепяй, чыя ніць даўжэй!
Гудзіць вераценца! Парвалася нітка…
Стыдом гарыць дзеўка,—брыдка гэтак, брыдка…
Гудзі, вераценца! вярціся скарэй!
Тая помніць лепяй, чыя ніць даўжэй!
|