Правяду русалку із бору да бору

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Правяду русалку із бору да бору
Песня

Крыніца: Сайт клуба «Спадчына»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Правяду русалку
Із бору да бору,
Рана-рана,
Із бору да бору.

Із бору да бору,
У зялёну дуброву,
Рана-рана,
У зялёну дуброву.

У зялёну дуброву,
У ядраное жыта,
Рана-рана,
У ядраное жыта.

У ядраным жыце
Там русалцы жыці,
Рана-рана,
Там русалцы жыці!

(Запісана: 341. Раманаў, 8, с. 206. Зап. Е. Р. Раманаў у в. Юркавічы Гомельскага павета Магілёўскай губерні ад Вусці Хведаравай)