Правяду русалку, правяду

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Правяду русалку, правяду
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Правяду русалку, правяду
Да й асінкаю заламлю,
Каб тая русалка па жыце не хадзіла,
Майго жыта не ламіла.
Маё жыцейка дробнае
Да ў каласку буйнае.
Правяду русалку, правяду
Да й асінкаю заламлю.

(Запісана: 340. Гілевіч, 1974, с. 128. Зап. Л. Пюро ў г. п. Хойнікі ад Г. Заяц, 1920 г. н., В. Лыгач, 1925 г. н.)