Покліч (Мілюць)
Выгляд
Покліч Аўтар: Алесь Мілюць 1935 Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 319 |
Мы ідзём па шчасце,
Мы па долю йдзём...
Усіх, хто шчэ ў няшчасці,
За сабой вядзём.
Хоць ўстаюць прад намі
Хмары з злым віхром,
Уласнымі рукамі
Мы іх моц сатром...
І пакажам свету,
Што і мы народ...
Гэй, хутчэй да мэты,
Гэй, браты, ўпярод!