Плынь (1927)/II/Романс вясновы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзіця Романс вясновы
Верш
Аўтар: Міхайла Грамыка
1927 год
Скакунцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Раманс вясновы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОМАНС ВЯСНОВЫ

Ізноў вясна, і кветкі зноў!
Як майскі сьцяг — бушуе кроў.
Ў прыродзе радасьць адраджэньня,
Жыцьця магутнае імкненьне, —
Ўсё гэта твой, вясна, алькоў!

І як ні гляну, ні зірну, —
Я веру ў гэную ману.
У сонца цёплыя праменьні,
Што асьвятлілі сутарэньні, —
У май я веру і вясну!

Гайкі і паркі — на парад!
Гараць струмені ў сто карат.
Прысады шэпчуцца ў спатканьні,
Хоць за спатканьнем разьвітаньне
Заўсёды сочыць акурат.

Што ні галінка, то роман, —
Прыроды радасны дурман.
І што ні сэрца, то жаданьне,
А ў вочку кожным — запытаньне:
Дзе праўда сонца, дзе падман?

Ляціць ўсьцяж неба караван
З краін папаленых саван,
Ляціць да нас на гнездаваньне,
Каб тут зьмяніць сваё убраньне
І сьпевы кінуць на дзірван…

Але-ж за ўсё прывабней сьпеў:
Ў якім пабеда ёсьць і гнеў:
То гімны працы і паўстаньня,
Грамад магутных згуртаваньне
І сьцягаў безьлічны павеў!

Хто весну ўчуе, той п‘яны
Ад гэнай радаснай маны.
І асабістыя блуканьні
Пяройдуць хутка у зьліяньне,
У творчы сьпеў жывой вясны!

Бо зноў яна і кветкі зноў, —
Спраўджэньне ўсіх зімовых сноў,
Спраўджэньне сумнага чаканьня,
Ператваронага ў каханьне,
Ў чырвона-хвалісты алькоў!

◆ ◆ ◆