Перайсці да зместу

Плынь (1927)/II/Кветачкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Тэтрамэтры Кветачкі
Верш
Аўтар: Міхайла Грамыка
1927 год
Восень

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КВЕТАЧКІ

Кветачкі белыя, кветачкі кволыя
Яблыньку гэтую крыюць да ног.
Любасьці голыя, вусны зьмярцьвелыя,
Небам прыгрэтыя шэпты вакол яе, —
Ветрык сплятае кахана вянок.

Летам угрэюцца, зьнікнуць пялёстачкі,
Завязі дзень-у-дзень выйдуць у плод;
Родзяцца костачкі, хутка насьпеюцца,
Сокам нацягнуцца ў жніўні у роспачы
Дзеткі паўдзённых санлівых пагод…

Лісьцікі жоўтыя, думкай каханыя,
Сьцелюць пад яблынькай мяккі дыван.
Далі нязнаныя, хмарачкі зноў тыя
Ветрам ад захаду дзесь адарваныя,
Голыя сьцежкі дажатых палян.

1925 г.

◆ ◆ ◆