Перайсці да зместу

Плынь (1927)/I/Янку Купале

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Восьмы Кастрычнік Янку Купале
Верш
Аўтар: Міхайла Грамыка
1927 год
Касавіца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Янку Купалу (Грамыка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯНКУ КУПАЛЕ

Май, 1925 год

Бывае так, што ў поўдзень мая
За красаваньнем і ліствой
Мы сонца мала прымячаем,
Ў садох бадзяючысь з братвой…

Сачаць галіны, пахнуць кветкі,
Ў палёх ласкае вока рунь,
І мы, няўдумчывыя дзеткі,
Бяжым па сьцежках працы ўгрунь!

Часамі, нават, ў цень заходзім,
Каб ад праменьняў супачыць.
Нам цёпла ў маі, — карагодзім:
Чаму ня пець, чаму ня жыць!

А толькі думка адпачыне,
Нам ясна стане ў гэты дзень,
Што зелень ўся бяз Сонца згіне,
Што толькі з Сонцам дораг цень!

◆ ◆ ◆