Як прастая праўда сгинула ў свеце
Дык праўды и з с’вѣчкой шукаюць
И золатам манюць и людзей слкикаюць,
И Бога цалуюць, — а ўсіо таки прэце
Як камень у воду, так праўда пропала!
Судоў парабили, начальстваў чы мала
Пасредник и волас’ць, сынод и санаты,
Присутства и вокруг, управы, палаты;
А найбольш мировых, участковых и зъездаў
Што ў поли кашення, што звездаў.
За тояж жыце цяперь трудная стала
У сведки ўлез’ци ни села ни рала.
Ад суду да суду праз лета цягацса,
Так легка што навет не треба старацся!
Раз еду я ў Вилно адведаць сынка,
Аже при дарозѣ пасецса кобыла,
Стаиць человек якисць ля млынка,
За млыном сука там брахала чы выла
И гдзесци „ратуйце“ крычала кабета
А мостам ляцела якаясь карэта
И штож тут такоя было? мне здаецса
Хто едзе, хто вые, хто може смяецся…
(А мельник стаяў у дзвярэй й смяяўся…
Чаго ен смяецса, дык я не пытаўся!)
Минуўши той млын я еду ўжо лесом,
Ляжыць чалавек пад кустом ля дороги —
Бяз шапки и босы, так надтож ўбоги:
Але я еду з своим интересом,
Мне няма дзела больш ни до кога: Лядачагаж люду ўсюду іосць многа!
Я оглянуўся, аж гоницса хтосци,
Кличе: „Пастойце для Боскай милос’ци!…“
Стаў я, чакаю, аж іон и пытае:
Хто я, адкуль іосць и хто мяне знае?
И каже вярнуцса мне аж да млыну:
Сведкам урадник зве на гадзину,
Вярнуўся, гляджу, аж карэта у рэчце,
Мельник цяперь ужо ня смяецса,
Кабылу сотник цягне до стану,
Цырулик кроў кинуў абмокламу пану;
Дзюра на мосци так як на хату;
Два хлопцы ловяць сучку кудлату;
Баба стаиць у парваной спадничцэ
И кроў ей цячэ на руцэ и на лытца,
Вязуць и труп той зараз на возе,
Што я та видзеў лежучи при дарозе,
Пытаецса ратник мяне ды за с’ведка:
Чы мельник цкаваў, чы кричала кабетка?
Чы сучка парвала, а сучку чы били?
Чы видзеў что ў мосци мас’цины пагнили?
Чы видзеў як мельник смяяўся?
Як пан с фурманом у карэци капаўся?
Як фурман утануў, а як пан ратаваўся?
Як злодзей цыкаўся з пад млыну да кони!
Як свиснуў кабылу и ляцеў на Рыкони.
Чы знаю хто то забиты валяўся!
И ким забиты да каб я признаўся,
Чы не я яго віоз, ды после уклаў?
Може меў гроши, може я их забраў?
(И дух мне заняў, сказаць слова ня мог!
Вот напасць на мяне, чысты крыж паслаў Бог!)
Чаму я не хацеў ратоваць фурмана?
Чаму майстра таго ня лавиў ля млына?
Чаму я ўцекаў что ледзь соцки нагнаў?
Протрымаў іон мяне целый дзень, А бодай ты пропаў! Яще даў я рубель,
(Іон так спрытна яго запусціў у кяшень.)
Я паехаў сабе! Аж у восем нядзель
Соцки прэць мне повестак и шмат:
У першэй с’ведкам, як мельнык цкаваў,
У другой с’ведкам, што мост без пригал
У трецяй с’ведкам, як кони хтось краў,
У чвартой с’ведкам як пан завалиўся
Як выплыў на верх, а фурман як залиўся,
У пятых сведком, што труп при дарозе
Быў ўбиты, а двое людзей ўцекали
И што я доганяў тых людзей ды на возе
А яны праз ламы у двоих паскакали
Аж на шостой ужо дык я стаў виноват,
Что ратунку ня даў, як карета плыла.
Як я стаў по павесткам хадзиць ад каляд,
Дык асеўся як раз, як Пакрова была!…
И ня сеяў, ня жаў, ня касиў сяножаць,
У аренду аддаў бо ня мог дадзяржаць;
И што меў, прадаў, пераеў,
Па судах агалеў, як шесць разы згарэў
И ў казе адсядзеў нядзель шесць
За няяўку плациў може трэйчы и штраф
Як на тояж и праўда схавалася гдзесьць
А шукаўши яе и мне здарыўся траф.
|