Песьні на руінах (1929)/Чорная дарога/Вечар асеньні, вечар маўклівы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Даліны адвеялі Вечар асеньні, вечар маўклівы
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1929 год
Мітусяцца, сьвецяць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар асеньні, вечар маўклівы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧАР ВСЕНЬНІ, ВЕЧАР МАЎКЛІВЫ

Вечар асеньні, вечар маўклівы
Песьціць, цалуе, песьціць каліны.

Песьня зблудзіла, песьня у гаі, —
Зоры-ж у высі, зоры мігаюць.

Срэбрам на лісьце, срэбрам на стромы, —
Ўсюды сугучнасьць, ўсюды так стройна.

Струны у сэрцы, струны-браціхі
Звоняць умітусь, звоняць ня ціхнуць.

Як-жа мне з імі, як-жа, каліны,
Ў вечар асеньні, вечар маўклівы?

Церні ня зьвялі, церні замоклі, —
Бачыў я сёньня, бачыў праз вокны.

З іхніх калючак, з іхніх бальзамаў
Вяжуць вянок мне, вяжуць, я знаю.