Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/Родные абразы/Хлебароб

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мужычая ніва Хлебароб
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Жніво
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рольнік (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХЛЕБАРОБ.
Цёплы вечэр. Ціха ўсюды;
На заходзе сонцэ.
Хмаркі захад чуць заслалі
Тонкім валаконцэм.
Зьяюць хмаркі ў пазалоці,
Як агнём палаюць.
За гарою ціха-ціха
Песьні заміраюць.
Хлебароб—мужык вёсковы—
Вось па межах ходзіць;
Выйшоў ў поле, каб пабачыць,
Як Бог жыта родзіць.
Твар сур’ёзны хлебароба,
Важны, задуменны;
Ходзіць, рукі залажыўшы
За паяс рэменны.
Як бы градкі, йдуць радамі
Вузкіе загоны.
Апранула земля - матка
Кажушок зялёны.
Густа жытцо маладое
Поле ўсё пакрыла,
Расьце добра і прыгожа,
Ажно глянуць міла.
Каласочэк раскрывае
Клетачку зялёну;
Дзе-не-дзе яго ўжо вусік
Блісьне па загону.
Хлебароб глядзіць з уцехай,
Ходзіць ў Божым дару…
Так ні поп, ні ксёндз ня ходзіць
Пры сьвятым алтару.