Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/С турмы/Гусі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
С песень вастрожніка Гусі
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Хмары
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гусі (Зоры далёкія, зоры бліскучыя…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГУСІ.
Зоры далёкіе, зоры бліскучые
Ціха гараць над зямлёй.
Крыкі знаёмые, крыкі пявучые
Льюцца вячэрняй парой.
С поўначы холада, сівера буйнаго
Гусі на поўдзень лецяць;
З неба далёкаго—стэпу лазурнаго,
Нудна прашчаньне крычаць,
Дзікіе гусанькі, птушачкі вольные,
Весьнікі скорай зімы,
Хочэцца з вамі мне ў стэпы прасторные
К сьвету і сонцу ад цьмы!
Толькіж падрэзаны скрыдлы свабодные
Моцна пільнуюць мяне —
Дзьверы акутые, сьцены халодные,
Краты з жалеза ў вакне.