Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/Родные абразы/На гасьцінцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дарога На гасьцінцы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Чугунка
Іншыя публікацыі гэтага твора: На гасьцінцы (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ГАСЬЦІНЦЫ.
Чыстым інеем пакрыты
На гасьцінцы берэзьняк,
Космы густа ім абвіты;
Ӯ белым сьнезе маладняк.
Сьвішчуць сані на марозе,
Коні рвуцца і хрыпяць,
Крык і гоман на дарозе,
Бомы стогнуць і зьвіняць.
Скверыць холад. Пабялелі
Вусы, сьвітка вазака,
Толькі шчокі счырванелі
Ад марозу ў мужыка.
Перад сьвятам заработкі,
А дарога, як сьлеза!..
Толькі бухаюць калодкі,
Толькі сьвіст ад палаза!