Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/На разстані/Братом згнаннікам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нягода Братом згнаннікам
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Сябром
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сябрам-выгнаньнікам (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БРАТОМ-ЗГНАННІКОМ.
Гэй, вы, смутные!
Гэй, вы, бедные,
Мае мілые
Сябры — згнаннікі!

Ці вы сіраты
У сямьі людзкой,
Што глядзяць на вас
Вокам ворагоў?

Ці разбоем вы
Даставалі хлеб,
Што караюць вас
Горш за злодзеёў?

Ці у вас німа
Сілы, розума,
Што прытулкі вам
Ӯсе зачынены?

Ці то сэрцэ ў вас
Цьвярдзей каменя,
Што ад вас браты
Адрэкаюцца?

Не! душа у вас,
Сэрцэ—добрые,
Думкі чыстые,
Мысьлі ясные!

Толькі вам німа
Долі, радасьці;
Сіла цёмная
Вас прыціснула…

Гэй, вы, бедные
Сябры — згнаннікі!
Да канца, браты,
Будзьма, цьвёрдымі!