Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Хмары

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Месяц Хмары
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Вецер
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нязбытныя надзеі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХМАРЫ.
Ціха калосься, схіліўшы галовы
Шэўчуць у межах палёў;
Толькіж ня слухае неба іх мо́вы —
Жальбы ржаных калосоў.
Сіняе небо ўсё сонцэм заліто;
Полудзень, вар, цішына.
Дожджыка просіць зялёнае жыто,
Хочэ дажджу ярына.
Вот із-за леса далёка, далёка
Хмарка на небо узыйшла;
Цёмная хмарка адна—адзінока
Вышэй і вышэй паплыла.
Ніва заціхла, замерла; здаецца,
Не скалыхнецца яна;
Змучэны колас ані пахінецца,
Поўна надзей цішына.
Думае ніва: „Дожджык пакропіць,
Смагу прагоніць палёў,
Цёмная хмарка краем хоць чэпіць
Дзетак яе — каласоў.
Бедная ніва, знаць, Богам забыта —
Дарма надзея была:
Спаленай нівы жаданьне нязбыто —
Міма хмурынка прайшла.