Песьня VII. Песьня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Песьня
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/403


Гарцуй, танцуй, пане, —
Табе хлеба стане.
Скачы, круці жвава
Налева, направа!
Прадай, прадай ніўку —
Будзе на выпіўку;
Прадай, прадай злыдні —
Будзе на два тыдні;
Прадай жонку, дзеці —
Выстарча на трэці;
Прадай лес да дрэўка —
Будзе сьвежа дзеўка.
Прадай усё чыста —
Будзе срэбных трыста.
Прадай сваю славу,
Прадай і Варшаву,
Прадай і чэсьць дочкі
За віна паўбочкі.
Бо п а н б у д з е п а н а м
Навекі — і аман!
Танцуй, гарцуй, пане,
Покі духу стане!