Перайсці да зместу

Першы вытап (1933)/Б. Люгоўскі/Шасьцяронка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Больш мэталю Шасьцяронка
Верш
Аўтар: Браніслаў Люгоўскі
1933 год
Пра хлеб і матулю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Шасьцяронка (Люгоўскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Шасьцяронка.

Цэх заліты
Вясновымі сонцамі,
Бляск станін
Пералівам гарыць…
— Шасьцяронка,
Сып песьні бясконцыя.
Дарагая,
Са мной гавары.
Толькі цемра
Гудкамі адшастае
Я схіляю чало
Над табой.
Я люблю
Тваю мову зубастую,
Кожны гук
У цябе на зубок.
У кіпучых,
У бурных завеях,
Пад сталёвую
Песьню разцоў
З кожны днём
Цябе лепш разумею,
Гэту чоткую
Песьню бяз слоў.
І гаворыш
Ты ласкава, ласкава,
Завіваючы
Стужак вянок.
І станок
На хаду не заляскае
І ня ўчуеш.
Яго лёгкі крок.
А бывае,
Што злосьцю напорнаю
Зазлуецца
Твой кожны зубок,
І тады я рукамі
Праворнымі
Выключаю
У момант станок.
На хаду
Засьмяюцца трансмісіі,
Запульсуюць
Шпарчэй і шпарчэй.
Халастымі шківамі
І лысымі
Без нагрузкі
Хвіліна цячэ.
Я хутчэй
Тады чышчу станіну,
За вінтом
Праглядаючы вінт,
І ў „жылы“
Свой погляд закіну,
У гарачае
Масла крыві.
І тады
Загаворыш ты ласкава,
Кожны гук
У цябе „на зубок“.
Мой станок
На хаду не заляскае,
І ня ўчуеш
Яго лёгкі крок.